Праграма

PL | BY

X Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве

22-24 кастрычніка 2021

2 кастрычніка

Cпектакль “Я” беларускай незалежнай тэатральнай групы „Купалаўцы” рэж: Раман Падаляка

Аўтары дакументальнай п’есы – Раман ПАДАЛЯКА, Міхась ЗУЙ

Мастак – Таня ДЗІВАКОВА

Кампазітары – Андрэй ПАПКОЎ, Юрась БАЧКАРОЎ

Мастак па святле – Мікалай СУРКОЎ

Відэапраэкцыі – Міхаіл МІЦЬКОЎ

Звядзенне гуку – Юрась БАЧКАРОЎ

Памочнік рэжысёра – Вікторыя АНДРЭЙЧЫКАВА

Дзяцінства – дзівосны і загадкавы свет. Першае ўспрыманне навакольнага свету маленькім чалавекам стварае нябачную

воку матрыцу, у якой мы існуем усё далейшае жыццё. Кожны дзень дзяцінства быў асаблівым. Кожная дробязь

пераўтваралася ў нешта вельмі важнае, сакральнае.

Мы прызвычаіліся дзяліцца прыватнымі гісторыямі з сябрамі, з блізкімі людзьмі. Каманда праекта «Я» сабрала гісторыі, у

якіх бярэ вытокі наша «Я – асоба»: першае каханне, першае сяброўства, першае расчараванне, першая здрада… Мы

падзелімся гісторыямі хлопчыкаў і дзяўчынак, якімі мы самі калісьці былі.

Я – гэта падарожжа туды, дзе ўсё адбывалася першы раз у жыцці.

Я – гэта імкненне вярнуцца ў дзяцінства, калі кожнае імгненне было неверагодным адкрыццём і падзеяй.

Я – імкненне зразумець сябе і прыняць складаныя моманты свайго жыцця.

Я – гэта тое, што больш ніколі не вернецца, але будзе заўжды побач з табой.

22.10 (пятніца)

17:00 Адкрыццё двух выстаў у Domku Miedziorytnika:

«Істоты» Марыі Станкевіч

Аб выставе:

«Мне здаецца, што чалавек успрымае і будуе сябе праз дыялог з навакольным светам. У нейкім сэнсе мы яго адлюстраванне. Каб гэты дыялог ішоу́ лягчэй, можна у́яу́ляць розныя рэчы, жывыя і нежывыя прадметы, нават эмоцыі і пачуцці, музыку, святло, колер, як нейкіх істот са сваімі рысамі, асаблівасцямі. Напрыклад, серыя „Яднанне” гаворыць аб тым, што мы – частка прыроды, а прырода – частка нас, і што трэба любіць яё і берагчы. Ці работа „Вястунка” – візуальнае у́васабленне цэлага шэрага эмоцый, эмацыйная ілюстрацыя майго (і многіх іншых людзей) у́нутранага, стану на тот перыяд», Марыя Станкевіч.

Пра мастака:

МАРЫЯ СТАНКЕВІЧ

Нарадзілася ў 1996 годзе ў Мінску на Беларусі.

Адукацыя:

2004-2012 – Установа адукацыі «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў» (гімназія), Мінск, Беларусь

2012-2015 – Установа адукацыі «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў» (каледж), Мінск, Беларусь

З 2015 – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мастацкі факультэт, Кафедра графікі, Мінск, Беларусь

Удзел у конкурсах і калектыўных выставах у Беларусі і паза яе межамі, найважнейшыя:

2011 – Конкурс малюнка «Беларускі парк высокіх тэхналогій і свет будучыні» (Узнагарода за лепшы малюнак; Дыплом фіналіста), Мінск, Беларусь

2013 – Міжнародны жывапісны пленэр у рамках міжнароднага супрацоўніцтва паміж Установай адукацыі «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў» і Адміністрацыяй горада Катавіцы, Катавіцы, Польшча

2014 – Міжнародны жывапісны пленэр у рамках міжнароднага супрацоўніцтва паміж Установай адукацыі «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў» і Адміністрацыяй горада Катавіцы, Катавіцы, Польшча

2014 – Конкурс дызайну ўпакоўкі і дызайну этыкеткі «Залаты Арэшак» (2 Узнагарода), Мінск, Беларусь

2014 – Міжнародны конкурс дызайну ўпакоўкі «Завадны апельсін» (3 Узнагарода), Мінск, Беларусь

2017 – Рэспубліканская маладзёжная выстава «Open Youth», Палац мастацтва, Мінск, Беларусь

2017 – Конкурс маладых дызайнераў і ілюстратараў «Арт-Прадмова» (Узнагарода за найлепшую ілюстрацыю), Мінск, Беларусь

2019 – Мінская міжнародная кніжная выстава-ярмарка (намінацыя «Разам з кнігай мы расцем» у конкурсе «Мастацтва кнігі»; Дыплом 1 Ступені)

2019 – Рэспубліканская выстава ілюстрацыі і графікі, Палац мастацтва, Мінск, Беларусь

2019 – Выстава сучаснага мастацтва «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам», Палац мастацтва, Мінск, Беларусь

2019 – Конкурс на найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў «Прэмія Цёткі» (намінацыя на ўзнагароду), Мінск, Беларусь

2020 – Конкурс маладых дызайнераў і ілюстратараў «Арт-Прадмова», Мінск, Беларусь;

2019 – Міжнароднае мастацкае лета, Даражкарня, Варшава, Польшча

2020 – ХХVII Міжнародная біенале сучаснага экслібрысу – Мальбарк 2020 (экслібрыс быў адабраны да ўдзелу ў выніковай выставе, якая адбудзецца ў 2021 годзе), Мальбарк, Польшча

Аўтарка ілюстрацый:

  • Зборнік казак, «Залаты Талер», Літаратура і мастацтва, Мінск 2012
  • Аўласенка Г., «Ветрык і спадарыня зіма», Літаратура і мастацтва, Мінск 2012
  • Галіноўская Н., «Леў смяецца», Літаратура і мастацтва, Мінск 2013
  • Зэкаў А., «Варыла вячэру варона», Літаратура і мастацтва, Мінск 2019

Ілюстравала падрыхтаваныя да выдання кнігі:

  • Караткевіч У., «Сівая легенда», 2017
  • Барадулін Р., «Вучыцца дыхаць пажар», 2018
  • Кіплінг Дж. Р., «Кніга джунгляў», 2019

«Хлеб наш надзённы» Сяргей Белаокі

zdjęcia

Аб выставе:

У назве праэкта выкарыстана цытата з малітвы „Ойча наш”, з якой хрысціяне ва ўсім свеце звяртаюцца да Бога з мальбой аб дапамозе.

Праэкт прадстаўляе сабой інсталяцыю з пяці аб’ектаў у форме буханак хлеба. Адзін аб’ект – гэта сапраўдная буханка хлеба, якая ў працэсе экспазіцыі змяняе свой выглад – чарствее, плеснявее, трэскаецца і у канцы рассыпаецца. Чатыры іншых аб’екты выкананыя з празрыстага матэрыялу і маюць унутры грашовую купюру банка ЗША, яны ніяк не змяняюцца (вечныя каштоўнасці).

Праэкт „Хлеб Наш Штодзенны…” – аўтарскае выказванне аб праблеме існавання чалавека ў сучасным грамадстве спажывання, людскіх памкненняў у іх памылковай градацыі жыццёвых каштоўнасцяў.

Пра мастака:

Сяргей Белаокі – незалежны мастак-візуаліст. Асноўным матэрыялам, які ён выкарыстоўвае ў сваёй творчасці з’яўляецца шкло. У сваіх працах мастак імкнецца аб’яднаць старажытнае рамяство вырабу шкла з сучаснымі мастацкімі тэндэнцыямі. „Я скончыў факультэт манументальнага жывапісу Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў. Згодна са сваёй спецыялізацыяй я аддаю перавагу працы ў шырокіх  грамадскіх прасторах. Я выбіраю пераважна шкло, таму што гэта дае мне магчымасць пашырыць межы традыцыйнага публічнага мастацтва. Сіла і адначасова слабасць матэрыялу заключаецца ў яго здольнасці прадстаўляць грань паміж строгай рэальнасцю і эфемерным светам мараў, ідэй і ілюзій. Я спрабую выкарыстаць гэта ў сваёй працы, каб даведацца, наколькі глыбока рэчаіснасць можа пранікнуць у шкло, а таксама ці здольнае  шкло само па сабе змяняць рэчаіснасць, і нашае ўспрыманне яе. Тэхнічна мае працы ў асноўным ўяўляюць сабой інсталяцыі ў грамадскіх месцах. Таму я ўстаўляю свае шкляныя кавалачкі паміж прасторай і гледачамі, радыкальна змяняючы, здавалася б, непарушныя каштоўнасці таго месца, дадаючы, скажаючы і выпраўляючы іх значэнні. Прымаючы пад увагу канкрэтныя асаблівасці канкрэтных месцаў або сітуацый, я магу выбраць адпаведныя тэхнікі – вітражы, плаўленне шкла і г.д. Аднак канцэпцыя заўсёды ідзе першай, за ёй ідзе тэхніка. Натхнення для працы я шукаю ў штодзённым жыцці. Таму і працы атрымліваюцца такімі ж простымі як і само жыццё”.

18:00 “Вершы і песні салідарнасці”. Прэзентацыя паэтычнай кнігі “Фантомныя радасці” з удзелам аўтара Андрэем Хадановічам, Klub Proza

19:30 аўтарская манадрама Арыны Хлюс, рэж: Юлія Сямашка.

23.10 (субота)

Centrum Historii Zajezdnia

16:00 otwarcie wystawy plakatów „Żywie Białoruś”

2020 год стаў прарывам для Беларусі, пасля якога нельга заставацца абыякавым да таго, што адбываецца ў краіне. Для большасці беларусаў сёлетнія падзеі сталі крокам, з якога няма шляху назад.

Мастацтва – гэта не палітыка, але ў яго ёсць сродкі выражэння, якія часта гавораць гучней, чым словы. Выстава „Жыве Беларусь” – гэта заява трох беларускіх мастакоў пра тое, што адбылося, што адбываецца зараз, пра мары і будучыню Беларусі.

На выставе будуць прадстаўлены: графіка Ліліі Квацабаі, графіка з элементамі інсталяцыі Надзеі Мінзер, а таксама малюнак пяском Аляксандры Канафальскай.

Надзея Мінзер нарадзілася ў Мінску, Беларусь. Чатыры гады таму яна паехала вучыцца ў Польшчу. У 2020 годзе абараніла ступень бакалаўра мастацтваў на Факультэце педагогікі і мастацтваў Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. У цяперашні час яна працягвае навучанне ў аспірантуры.

У той момант, калі ў Беларусі пачалася хваля пратэстаў, Надзея была ў Польшчы, таму яшчэ цяжэй было чытаць усе навіны, знаходзячыся далёка ад дома, не маючы магчымасьці быць з усімі беларусамі і сям’ёй. Тады Надзея пачала ствараць эскізы, якія прадстаўлены на выставе. Творчасць дапамагла ёй справіцца з наплывам эмоцый і не страціць надзею.

На выставу былі вылучаныя эскізы, зробленыя ў падобным стылі, якія паказваюць дабрату, смеласць і нязломнасць беларускага народу.

Лілія Квацабая – графічны дызайнер і мастачка з Беларусі. Нарадзілася ў Магілёўскай вобласці. Вучылася ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка. Скончыла два курсы графічнага дызайну ў Акадэміі мастацтваў, але перапыніла навучанне з-за пераезду ў іншую краіну. У дадзены час пражывае ў ЗША, на Гаваях.

Лілія зразумела, што хоча ствараць работы на грамадска-палітычныя тэмы, калі ў жніўні 2020 года Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, якія былі сфальсіфікаваныя. У жніў- ні і верасні ў Мінску яна выходзіла з плакатамі на мірныя пратэсты і жаночыя ланцугі салідарнасьці. Сілавыя структуры жорстка разганялі мірныя шэсця. У гэты момант яна ўсвядоміла, што можа выказаць свае думкі з нагоды таго што адбываецца з дапамогай плакатаў і ілюстрацый.

Пасля пераезду яна стварыла серыю графічных работ на тэму Беларусі, многія з якіх сталі ўдзельнікамі выстаў беларускага пратэстнага мастацтва ў Гамбургу, Токіо і Вільні. Працы дапамаглі ёй справіцца з віхрам эмоцый і пераасэнсаваць тое, што адбываецца. У дадзены час яна працягвае рабіць ілюстрацыі і плакаты на грамадска-палітычныя тэмы. Яе цікавіць глыбіня ўплыву мастацтва на людзей і яго здольнасць змяняць ход падзей.

Аляксандра Канафальская — вядучая мастачка-sandart ў Рэспубліцы Беларусь. Уваходзіць у 10-ку лепшых мастакоў свету па пяску. Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць з 2009 года. Аўтарка шматлікіх праграм, шоу, перфомансаў і відэа-ролікаў малявання на пяску. За плячыма больш за 3000 выступаў.

Нарадзілася ў горадзе Жодзіна. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва». Валанцёр, дапамагае бяздомным жывёлам. Гаспадыня 15-ці выратаваных сабак. Мама двух сыноў.

З-за палітычнага ціску на яе і яе сям’ю на радзіме была вымушана з’ехаць у Польшчу.

„Можна ўсіх пасадзіць, усё „жэстачайше” забараніць, але мaё трохгадовае дзіця ведае, які сьцяг у Беларусі, як належнае прымяняе «ва ўсю моц», калі ганяе на бегавеле, спявае свайму брату «Муры», і гэта ўжо не высечы сякерай. Будучыня ўжо тут, яно ўжо ў нашых дзецях і яна выдатная.

Праўда пераможа! Яна заўсёды перамагае, так уладкаваны свет.”

Аляксандра Канафальская

16:00 Сандаграфічнае шоў ад Аляксандры Канафальскай

zdjęcie

Alexandra Konofalskaya Ведущий художник-sandart в Республике Беларусь. Входит в 10ку лучших художников по песку Мира. Ведет активную концертную деятельность с 2009 года.

Автор многочисленных песчаных программ, шоу, перфомансов и видео-роликов. За плечами более 3000 выступлений. 

Родилась в городе Жодино.

Окончила Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка по специальности «Изобразительное искусство».

Волонтёр, помогает бездомным животным. Хозяйка 15ти спасённых собак.

Мама двух сыновей.

Из-за политического давления, оказываемого на неё и ее семью на родине, была вынуждена уехать в Польшу.

16:30 фільм «Загад 00485. Услед за ісцінай» і лекцыя праф. Мікалая Іванова „Польская трагедыя ў Беларусі”

Пра фільм:

Фільм рэжысёра Радаслава Порай-Ружэцкага распавядае трагічную і малавядомую гісторыю т.зв. «Польская аперацыя», праведзеная НКВД над польскім насельніцтвам у 1937-1938 гг. Адзін з герояў і апавядальнік фільма – прафесар Мікалай Іваноў, які больш за сорак гадоў імкнецца паказаць праўду і ўшанаваць памяць ахвяр гэтага злачынства.

Вытворчасць: Poraj Media, Ośrodek „Pamięć i Przyszłość”

Працягласць: 44:39 мін

Пра апавядальніка

Мікалай Іваноў – прафесар, 25 гадоў звязаны з Апольскім універсітэтам. У 1989 – 2004 гадах рэдактар Радыё Свабодная Еўропа – Радыё Свабода ў Мюнхене і Празе. Працаваў у рэдакцыях Беларусі і Паўночнага Каўказа. Аўтар больш за 100 навуковых прац і сотняў публікацый, апублікаваных у Польшчы, Расіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Фінляндыі, Ізраілі і Украіне. За працу «Pierwszy naród ukarany. Polacy w Związku Radzieckim 1921 – 1939» быў адзначаны шматлікімі польскімі і міжнароднымі ўзнагародамі, у тым ліку ўзнагародай Polityka ім. прэзідэнта Эдварда Рачынскага (Лондан). Ён чытаў лекцыі ва ўніверсітэтах Стэнфард (ЗША), Сарбоне ў Парыжы, Лонданскім універсітэце і Ерусалімскім універсітэце. Яго кніга «Zapomniane ludobójstwo. Polacy w państwie Stalina” атрымаў прэмію “Przegląd Wschodni” у фінале конкурсу на лепшую польскую кнігу гісторыі года.

У 1977 – 1982 гадах член савецкай дысідэнцкай групы „маладых сацыялістаў”. Аўтар «Зваротаў заснавальнага камітэта свабодных прафсаюзаў у СССР» на 1 -ым з’ездзе «Салідарнасці», які прывёў да стварэння знакамітага дакумента «Салідарнасці» – «Да працоўнага народа Усходняй Еўропы». У 1981–1989 гадах адзіны савецкі грамадзянін, які актыўна дзейнічаў ў падпольнай «Салідарнасці», аўтар дзясяткаў артыкулаў у выдавецтвах другога накладу. Прысяжны член „Салідарнасці якая змагаецца” (далей SW), блізкі паплечнік Карнеля Маравецкага. Аўтар і перакладчык шматлікіх улётак і зваротаў SW да савецкіх салдат, размешчаных у Польшчы. Ён таксама друкаваўся пад псеўданімам „Polak z-za Bugu” у парыжскай „Kultura”.

Заснавальнік і доўгія гады старшыня грамадскай арганізацыі „Straż mogił polskich na wschodzie”, якая дзейнічае дзеля выратавання польскай нацыянальнай спадчыны ў былым СССР. Заснавальнік Вроцлаўскага аддзялення „Wspólnoty Polskiej”. Ганаровы член «Związku Polaków Białorusi». З 2009 г. старшыня праўлення Фонду „Za Wolność Waszą i Naszą”. Узнагароджаны крыжам „Салідарнасці якая змагаецца” і «Krzyżem oficerskim orderu zasługi RP».

17:00 паказ спектакля «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы.

plakat

Янка Купала

23 траўня 1944 года тэатр у эвакуацыі дае прэм’еру «Паўлінкі» паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы ў пастаноўцы Льва Літвінава.

23 траўня 2021 года тэатр у выгнанні дае прэм’еру «Паўлінкі» паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы ў пастаноўцы саміх Купалаўцаў.

Вы ведалі, што ўсе гэтыя гады фінал «Паўлінкі» кардынальна адрозніваўся ад таго, што першапачаткова пісаў Янка Купала? Рэжысёру Льву Літвінаву арыгінальны фінал падаўся занадта змрочным для цяжкіх ваенных часоў. У выніку было прынятае рашэнне: замяніць трагічны фінал на шчаслівае яднанне каханкаў, якія збягаюць, узяўшыся за рукі, насустрач новаму жыццю. Менавіта такім спектакль і праіснаваў на сцэне больш за семдзесяцігоддзяў. Але калі казаць праўду, то ісці да канца. Мы вярнулі «Паўлінцы» яе сапраўдны фінал.

Паводле купалаўскай традыцыі, пасля апошняй фразы апошняга спектакля ў сезоне кожны артыст мусіць гучна і ёмка адвесіць са сцэны «Усё», тым самым сімвалічна завяршаючы сезон. Мы прайшлі складаны шлях і працягваем несці далей тыя каштоўнасці, якія даверыла нам старэйшае пакаленне легендарных Купалаўцаў. Наша прэм’ера – тое самае гучнае сімвалічнае «Усё». Мы ідзём далей, але цяпер ужо новым свабодным шляхам, пакідаючы там, у гісторыі, усё найлепшае, што адбывалася з намі, усё горкае, што вучыла нас жыццю, усіх тых, хто да канца застанецца роднымі і блізкімі, як бы нас ні раскідвала па акопах. 

Безумоўна, 101 сезон увайшоў у гісторыю. Першы сезон за шмат гадоў, які не распачаўся традыцыйнай «Паўлінкай». Першы сезон, калі мы перасталі быць проста артыстамі. Мы сталі ўсім тэатрам. І гэта не развітанне, гэта сапраўднае нараджэнне Незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы».

Дзве дзюркі ў носе і пачалося!

Яўгенія КУЛЬБАЧНАЯ

Віктар МАНАЕЎ

Наталля КАЧАТКОВА

Павел АСТРАВУХ

Алег ГАРБУЗ 

Ігар СІГОЎ

Зоя БЕЛАХВОСЦІК

Прэм’ера – 23 траўня 2021г.

Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін

спадарожныя мерапрыемствы

16:00 майстэрня трафаграфічнага друку, друк на баваўняным мяшку з беларускай сімволікай

17:00 вітражныя майстэрні для дзяцей

zdjęcie

Беларусы — неверагодныя і ва ўсе часы адрозніваліся талентам і крэатывам. Колькі адных толькі відаў беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прыдумалі нашыя продкі! Усім шырока вядомы і кераміка, і ткацтва, і вышыўка, і разьба па дрэве. Вязанне, саломка, кавальства, мастацкая апрацоўка скуры, бацік, выцінанка, роспіс… Нават з роспісу велікодных яек беларусам удалося стварыць самастойнае мастацтва — пісанкі. 

На фэсце беларускай культуры ва Уроцлаве пройдзе майстар-клас Аляксандры Канафальскай па менш вядомаму цяпер, але вельмі папулярнаму даўным-даўно віду беларускага роспісу – роспісу па шкле. 

Удзельнікі даведаюцца падрабязней пра асаблівасці гэтага захаванага да нашых дзён беларускага промыслу, пазнаюць сакрэт стварэння незвычайных твораў на шкле. 

Кожны зможа паспрабаваць сябе ў ролі майстра роспісу па шкле і забярэ з сабой зробленую ўласнымі рукамі працу ў рамачцы. 

Запрашаем дзяцей і дарослых!

24.10 (нядзеля)

Klub Stary Klasztor

17:00 перфарматыўнае чытанне п’есы Алаксея Маско «Эйслінг», рэж. Юлія Сямашка

Пра п’есу:

Падзеі п’есы адбываюцца ў Ірландыі легендарных часоў падчас англійскага нашэсця. Захопнікі ўсталёўваюць жудасныя законы каб знішчыць ірландскую мову і галоўнае мастацтва народа – танец. Лёс краіны цяпер задежыць ад Айслінг – дачкі апошнягя князя ірландцаў. Стыль твора адсылае да старажытных лягендаў.

Пра аўтара:

Аўтар твора „Айслінг” – ураджэнец Віцебска Аляксей Масько, які цяпер жыве ва Уроцлаве. Гэта яго дэбютная праца ў якасці сцэнарыста і першы твор, які будзе паказаны публіцы. Тым не менш, Аляксей займаецца пісьменніцтвам ужо больш за 5 гадоў. Зараз ён працуе над сваім наступным сцэнарыем і першай аповесцю.

19:00 канцэрт легенд беларускага пратэсту: Насты Някрасавей «Сіла голасу. Голас жанчыны»і Зміцера Вайцюшкевіча «Лепшае і новае!»

zdjęcie

Канцэрт Насці Някрасавай пад назвай „Сіла голасу. Жаночы голас „

Наста Някрасава – этнамузыколаг, спявачка. Родам з беларускага Палесся. Скончыла харавое дырыжыраванне і гісторыю мастацтва ў Мінску. Выпускніца Вршаўскага музыказнаўства. Яна спалучае навуковую і даследчую дзейнасць з мастацкай дзейнасцю. Рэпертуар Насты – гэта, з аднаго боку, старыя народныя песні, старанна падрыхтаваныя, якія спявалі вясковыя майстры, а з другога – сучасныя інтэрпрэтацыі народнага рэпертуару з выкарыстаннем розных стыляў папулярнай музыкі. Вядомая сваімі выступленнямі традыцыйнай капэльнай музыкі і ўдзелам у такіх гуртах, як Kvieniec, FolkRoll, R.U.T.A., Jacek Kleyff.

Упершыню ў Польшчы песня Муры па-беларуску прагучала са сцены студыі ім. Лютаслаўскага ў Польскім радыё 15 студзеня 2011 г. у выкананні Зміцера Вайцюшкевіча і Насці Някрасавай.

Праз 10 гадоў выканаўцы зноў праспяваюць разам кавалак, пад сцягам якога адбылася беларуская (р)эвалюцыя годнасці ў 2020 годзе.

zdjęcie

Зміцер Вайцюшкевіч, або проста Тодар не патрабуе асаблівай рэкламы. Кампазітар, спявак, вядоўца і музыка за сваю доўгую кар’еру паспеў паспяваць у такіх гуртах, як Палац і Kriwi, а таксама дадаць рамантыкі супольным праэктам „Народны альбом”, „Святы вечар”, „Я нарадзіўся тут”. Але шырокаму колу слухачоў ён больш вядомы, як спявак-бард, які выходзіць на сцэну з гітарай і зачароўвае публіку, асабліва яе жаночую палову, беларускімі мелодыямі. Разам з заснаваным у 2001 годзе гуртом WZ-Orkiestra Зміцер  запісывае большасць сваіх хітоў. Гурт не баіцца творчых эксперыментаў, таму выконвае музыку ў стылях рэтра, рок, фолк, гарадскі шансон, аўтарская песня. Вайцюшкевіч паспяхова выступаў на сцэнах Нямеччыны, Японіі, Швецыі, Францыі, Італіі, а 24 кастрычніка завітае і ва Уроцлаў.