XI Фестываль незалежнай беларускай культуры (1-8 кастрычніка 2023 года)

PL | BY

ПРАГРАМА

ПРЭС РЭЛІЗ

1.10 DZIEŃ PIERWSZY

”Więcej”

Увага! Увага! Запрашаем да ўдзелу ў Акцыі салідарнасці з Украінай і палітвязнямі ў Беларусі з удзелам Святланы Ціханоўскай, Аляксандра Мілінкевіча, Аліны Коўшык і лідарамі Уроцлава!
Менавіта адсюль, з Акцыі Салідарнасці, пачнецца ПЕРШЫ ДЗЕНЬ XI Фестываля Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве.
🗓 Калі: 1 кастрычніка 2023 (нядзеля)
⏰ Час: 14:30
🗺 Дзе: Rynek pod Pręgierzem
За ўсю гісторыю Суполка Беларусаў Уроцлава (Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności) арганізавала больш за 500 акцый і каля 6 маршаў ва Уроцлаве.
➡️Больш падрабязней пра Фестываль тут: https://www.facebook.com/events/681391796841001/?active_tab=about
Спатканне са СВЯТЛАНАЙ ЦІХАНОЎСКАЙ
🗓 Калі: 1 кастрычніка 2023 (нядзеля)
⏰ Час: 17:00
🗺 Дзе: sala wielofunkcyjna w Strefie Kultury Studenckiej Politechniki Wrocławskiej (Hoene-Wrońskiego 10, Wrocław)
❗️ Уваход ВОЛЬНЫ ❗️
➡️У спатканні прымуць удзел:
Святлана Ціханоўская, прэзідэнт-элект Беларусі
Артур Міхальскі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
Аляксандр Мілінкевіч, канцлер Вольнага Беларускага Ўніверсітэту
1 і 2 кастрычніка адбудзецца візіт Святланы Ціханоўскай ва Уроцлаў, нагодай для якога стане XI Фестываль незалежнай беларускай культуры.
Святлана Ціханоўская адкрые Фестываль і сустрэнецца з беларускай дыяспарай ваяводства, а таксама правядзе сустрэчы з маршалкам Ніжнесілезскага ваяводства і мэрам Уроцлава. Візіт, прысвечаны беларускай культуры, уключае і наведванне спектаклю „AUGUST”.
Спектакль AUGUST
🗓 Калі: 1 кастрычніка 2023 (нядзеля)
⏰ Час: 19:00-20:00
🗺 Дзе: Centrum Sztuk Performatywnych, Piekarnia, ul. Księcia Witolda 62/70, Wrocław
❗️ Уваход ВОЛЬНЫ ❗️
➡️Спектакль паўстаў дзякуючы фінансаванню Centrum Dialogu im. Juliusza Mieroszewskiego
BY teatr – гэта тэатральнае бюро ў Варшаве, якое аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, актораў, мастакоў і іншых людзей тэатра, якія былі змушаны пакінуць Беларусь. Праекты BY teatr ствараюцца ў капрадукцыі з польскімі партнёрамі ў іх прасторах – такая форма ўзаемадзеяння адпавядае прынцыпу мультыкультуралізму, закладзенаму ў канцэпцыі праекта. Захоўваючы свой твар, беларускую ідэнтычнасць і мову, мы ўступаем у дыялог з культурай краіны, якая нас прыняла. Усе праекты ствараюцца на аснове сучаснай драматургіі Беларусі (на беларускай мове з польскімі субтытрамі). Абавязковая частка праекта – стварэнне базы тэкстаў сучаснай беларускай драматургіі і яе перакладаў на замежныя мовы. Мы спадзяемся, што BY teatr стане цэнтрам вольнай сучаснай беларускай культуры, аб’яднае экспатаў з Беларусі і ўсіх, каму можа быць цікавая беларуская культура за мяжой.
Спектакль AUGUST – першая падзея, з якой 25 сакавіка 2023 года, у Дзень Волі, дзень  Незалежнасці Беларусі, пачынае сваю дзейнасць BY teatr. Творчы калектыў спектакля выступае як суполка ананімных мастакоў – з меркаванняў бяспекі, не толькі сваёй, але найперш сваіх родных, якія засталіся ў Беларусі.
На прыкладзе звычайнай беларускай сям’і ў спектаклі разглядаюцца падзеі пратэстаў 2020 года ў Беларусі і даследуецца калектыўная траўма беларускага грамадства, якую неабходна ўсвядоміць і прапрацаваць, каб унутрана перажыць гэты бясконцы жнівень (так і не скончаны дагэтуль для многіх людзей, якія засталіся ў краіне) і рухацца наперад па шляху перамен. Драматургічны стрыжань тэксту – гэта адносіны паміж грамадзянінам і дэспатычнай дзяржавай, сацыяльныя канфлікты, асабістыя выбары тых, хто ўдзельнічаў у пратэстах супраць дыктатуры, і наступствах гэтага выбару з перспектывы 2023 года.

”Mniej”

4.10 DZIEŃ DRUGI

”Więcej”

Выстава фатаграфіі „Цягнік Мінск-Уроцлаў” – дыялог гісторыі і культуры, прадстаўляе ўнікальнае бачанне архітэктара на ўзаемасувязь паміж двума гарадамі – Мінскам і Уроцлавам.
Аб’ядноўваючы разам фатаграфіі архітэктурных аб’ектаў і характэрных месцаў абодвух гарадоў, дадзеная выстава раскрывае падобныя рысы і, такім чынам, пераказвае агульную гісторыю двух народаў – беларусаў і палякаў.
Асноўная ідэя аўтара заключаецца ў тым, што як будынкі падобныя паміж сабой, так і жыхары гэтых гарадоў маюць агульныя рысы і падзяляюць агульныя культурныя каштоўнасці.
Акуніцеся ў блізкую культуру і адкрыйце для сябе ўнікальныя погляды на гэтае хвалюючае творчае падарожжа.
🗓️ Адкрыццё выставы: 4 кастрычніка (серада)
⏰ 18:00-19:00
🗺️ Адрас: Клуб Проза, Уроцлаўскі Дом Літаратуры, Przejście Garncarskie 2, Wrocław
Аўтар выставы: Ірына Міхеева,
Суаўтар: Аляксандр Сычоў
Куратар: Наталля Хацько,
Спонсар: Юрый Шульгевіч
ВЕЧАР паэтычна-літаратурны з УЛАДЗІМІРАМ НЯКЛЯЕВЫМ,
сустрэча па кнізе „САМ”
🗓️ Калі: 4 кастрычніка (серада)
⏰ Гадзіна: 19:00
🗺️ Адрас: Клуб Проза, Уроцлаўскі Дом Літаратуры, Przejście Garncarskie 2, Wrocław
У кнізе Уладзіміра Някляева “Сам” ёсць верш, які завяршаецца радкамі: “…і зразумець, што ўсё пражыта. Спазнана ўсё. Апроч жыцця”.
Усе вершы паэта Някляева – спроба спазнаць гэтую таямніцу.
Адну з ягоных паэм («Ложак для пчалы») шмат хто з беларускіх інтэлектуалаў (напрыклад, філосаф В. Акудовіч) назваў лепшай беларускай паэмай ХХ стагодзьдзя. Магчыма, так яно і ёсць, і ўсё ж з майго гледзішча, дык найлепшы някляеўскі твор – змешчаная ў гэтай кнізе “эмігранцкая” паэма «Паланэз».
Усім сваім талентам Уладзімір Някляеў працуе дзеля Беларусі, беларускай культуры, якую ўсімі сваімі сіламі бароніць. Менавіта дзеля гэтага ён прыйшоў у палітыку, стаўшы кандыдатам у прэзідэнты і сказаўшы беларусам: „Я прыйшоў, каб вы перамаглі!”. І яшчэ сказаўшы ім, што як ёсьць Бог на Небе, так Праўда павінна быць і валадарыць на Зямлі. За гэта Някляеў дорога заплаціў, але за гэта ж Беларусь яшчэ болей палюбіла свайго паэта. І паэт адказаў ёй яшчэ большай любоўю, сьведчаннем чаму – радкі гэтай кнігі. Тут і філасафічнасьць, і трагізм гісторыі, і ўсё звычаёвае права продкаў: жыць па сумленьню, калі Праўда роўная Богу.
Язэп Янушкевіч, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук.
«Napisane w rocznicę rosyjskiej agresji na Ukrainę рoemat Uładzimira Niaklajeva “Wojna, której nie ma” z książki „Sam” jest może najbardziej poruszającą ze wszystkich znanych mi poetyckich reakcji».
Bohdan Zadura, poeta, krytyk literacki (Czasopismo „Chas literatury” nr 1 2023).
❤️Мерапрыемства адбываецца ў межах XI Фестываля Незалежнай Беларускай Культуры, 1-8 кастрычніка 2023 года

”Mniej”

5.10 DZIEŃ TRZECI

”Więcej”

Творчая прастора „Мапа жаданняў” і выстава „Союзная палата” ад Аляксандры Канафальскай.
„СОЮЗНАЯ ПАЛАТА” (2022-2023) – сатырычны анімацыйны серыял ад кампаніі NEXTA, намаляваны і ажыўлены ў тэхніцы stop motion мастачкай Аляксандрай Канафальскай.
Падзеі адбываюцца ў недалекай будучыні, калі несталеючыя душой дыктатары трапляюць у псіхіятрычную клініку з разладам культу асобы і са скажонай карцінай рэальнасці. Лекар Сцяпан Пуціла праводзіць тэрапію, абвяргаючы галоўныя міфы пацыентаў.
Для стварэння пяці эпізодаў спатрэбілася незлічальная колькасць акварэльных дэталяў, якія і леглі ў аснову выставы.
🗓 Калі: адкрыццё выставы 5 кастрычніка 2023 (чацвер)
⏰ Час: 16:00
🗺 Дзе: Przejście Dialogu (Sala Kinowa), ul. Świdnicka 19, Wrocław
✅ ‼️ Уваход ВОЛЬНЫ ‼️
На выставе можна будзе паглядзець на вынік клапатлівай працы па стварэнні stop motion анімацыі ў выглядзе сабраных з мноства дэталяў сцэнаў серыяла, а таксама стварыць разам мапу нашых агульных і асабістых самых шчырых жаданняў і мараў. На экране можна будзе пабачыць відэа, малодшыя наведвальнікі змогуць пафарбаваць каляраванкі, а старэйшыя падчас адкрыцця – паспрабаваць разам з Аляксандрай зняць свой уласны кавалак анімацыі з ўсім вядомымі персанажамі.
Выстава адбудзецца ў рамках XI Фестываля Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве і пры падтрымцы NEXTA. Выстава будзе дзейнічаць 5-8.10.23, у часы працы Przejścia Dialogu.
📣 СУСТРЭЧА ПА КНІЗЕ „КАМЕРА 18”
выдавец: фундацыя ByProsvet, тэкст:Валеры Панюшкін, пераклад на польскую Катаржына Тачынская, Войцех Творек
📚 У жніўні 2023 г., у гадавіну пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнскіх выбараў 2020 г. у Беларусі, была выдадзена унікальная кніга – Камера#18, у якой апісана гісторыя жанчын, якія былі рэпрэсаваныя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Кніжка прадстаўляе падзеі пратэста з перспектывы адзінацці жанчын, якія апісваюць, як функцыянуе рэжым ў Беларусі.
У сустрэчы возьмуць удзел:
• Таццяна Гайдук – гісторык, настаўніца і адукатарка на тэму Халакоста ў Беларусі.
• Катажына Тачынская – Katarzyna Taczyńska – дацэнтка на Інстытуце Славістыкі Польскай Акадэміі Навук .
• Войцех Творэк – дацэнт на кафэдры Іудаістыкі імені Тадэвуша Таубе Уроцлаўскага ўніверсытэта.
🗓 Калі: 5 кастрычніка 2023 (чацвер)
⏰ Час: 17:00 – 18:00
🗺 Дзе: Przejście Dialogu
Cela18 #razemlepiej #разамлепей #Mam25lat
✅ ‼️ Уваход БЯСПЛАТНЫ ‼️
МАНАДРАМА „МОЙ ХЛЕБ”
🗓 Калі: 5 кастрычніка 2023 г. (чацвер)
⏰ Час: 19:00
🗺 Дзе: Teatr Polski. Scena na Świebodzkim, plac Orląt Lwowskich 20A, Wrocław
✅ спектакль па-беларуску, з субтытрамі па-польску
‼️ Квіткі ‼️
Зоя Белахвосцік – актрыса, рэжысёр і прафесар. На сцэне Тэатра ім Янкі Купалы выступае з 1982 года, была адной з выканаўцаў ролі Паўлінкі ў легендарным спектаклі, мае і іншыя ролі ў культавых пастаноўках. Яна супрацоўнічала з радыё, тэлебачаннем, гуляла ў кіно. Яна дапамагала новаму пакаленню беларускіх акцёраў і актрыс знайсці свой шлях у прафесіі. З 2020 года ўваходзіць у склад незалежнай тэатральнай суполцы “Купалаўцы”.
Гісторыя Зоі Белахвосцік пра лёсы пяці пакаленняў тэатральнай дынастыі. Пра Тэатр ім Янкі Купалы і пра тое, як падзеі з гісторыі Беларусі ўплываюць на лёсы людзей, як спіраль часу замыкаецца ў кола і дае магчымасць зразумець памылкі, даведацца, успомніць, усміхнуцца і заплакаць.

”Mniej”

6.10 DZIEŃ CZWARTY

”Więcej”

“На жыва” Фільм Марыі Тамковіч
Натхнёны рэальнымі падзеямі
14 хв / Польшча / 2022 г
🗓 Калі: 6 кастрычніка 2023 г
⏰ Час: 17:00
🗺 Дзе: Biuro Parlamentu Europejskiego we Wrocławiu, ul. Widok 10, Wrocław
Фільм з’яўляецца важкай нагодай для пачатку дыскусіі пад назвай “Палякі пра беларусаў, беларусы пра палякаў”, якаяя пачнецца адразу пасля паказу фільма.
❗️ Уваход вольны ❗️
Мірная дэманстрацыя памяці забітага да смерці Рамана Бандарэнкі ў Мінску жорстка разагнаная міліцыяй. Пра гэта сьвет даведаўся дзякуючы рэпартажу двух журналістаў незалежнага беларускага тэлеканалу, якія адзіныя вядуць рэпартажы пра падзеі. У мэтах бяспекі робяць гэта з вокнаў суседняй кватэры. Калі паліцыя пачынае страляць па дэманстрантах і жанчын заўважае паліцэйскі беспілотнік, у іх застаецца мала часу, каб вырашыць, ці варта ім працягваць сваю місію, нягледзячы на рызыку.
Мара Тамковіч - рэжысёр, сцэнарыст і журналіст, нарадзілася ў Мінску, Беларусь. Яна скончыла курс Development Lab у Szkole Wajdy, а раней працавала журналісткай на тэлеканале «Белсат». Яе фільм «Дачка» быў адным з найбольш паказаных і ўзнагароджаных польскіх кароткаметражных фільмаў у 2018 годзе. Яе апошні фільм «Жыць»
сцэнар і рэжысура: Мара Тамковіч
фота: Кшыштаф Трэла
мантаж: Катажына Лесняк
у ролях: Аляксандра Вайцэховіч, Паліна Чабатарова, Андрэй Новік, Кецеван Асраташвілі, Савелій Гарашчэнь, Аліна Коўшык, Віталь Бабін, Юрась Высоцкі
Фільм створаны ў рамках новай праграмы “15 хвілін да прэм’еры”, арганізаванай Szkole Wajdy.
ДЭБАТЫ пад назвай «Палякі пра беларусаў, беларусы пра палякаў»
Новая хваля беларускай эміграцыі з’яўляецца важным элементам сацыяльнага ландшафту Польшчы. Павелічэнне колькасці беларусаў, якія прыязджаюць у Польшчу, асабліва ва ўмовах узмацнення рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі, з’яўляецца вынікам іх жадання знайсці прытулак ад магчымых палітычных рэпрэсій і жадання адчуць асабістую свабоду і выказаць сваю нацыянальна-моўную ідэнтычнасць. Да 2022 года супраціўленне беларускага грамадства рэжыму Лукашэнкі карысталася прызнаннем у Польшчы, аднак удзел Беларусі ва ўварванні ва Украіну выклікаў пераацэнку гэтага погляду.
Знаёмства з працэсамі і перспектывамі ў адносінах паміж палякамі і беларусамі, асабліва ў складаны для абедзвюх краін перыяд, дазволіць нам лепш зразумець, як палякі ўспрымаюць беларусаў, а таксама як беларусы, якія застаюцца ў Польшчы, успрымаюць палякаў. Такое разуменне таго, як абедзве нацыянальныя групы ацэньваюць адна адну, мае ключавое значэнне пры планаванні падтрымкі беларускага грамадства ў Польшчы. Адпраўной кропкай для дыскусіі стануць справаздачы Centrum Dialogu im. Juliusza Mieroszewskiego аб даследаваннях грамадскай думкі «Палякі пра Беларусь і беларусаў» і «Беларусы пра Польшчу і палякаў».
Партнёры дыскусіі: Centrum Mieroszewskiego, Biuro Parlamentu Europejskiego we Wrocławiu.
мадэратарка: Olimpia Bronowicka, Centrum Mieroszewskiego
удзельнікі і ўдзельнікі:
Julita Makaro, Uniwersytet Wrocławski
Łukasz Mazurkiewicz, ARC Rynek i Opinia
Maxim Rust, Uniwersytet Warszawski
🗓 Калі: 6 кастрычніка 2023 г. (пятніца)
⏰ Час: 17:00-18:45
🗺 Дзе: Biuro Parlamentu Europejskiego we Wrocławiu, ul. Widok 10, Wrocław
‼️ Уваход вольны ‼️

”Mniej”

7.10 DZIEŃ PIĄTY

”Więcej”

МЫЛАВАРНЫ МАЙСТАР-КЛАС ДЛЯ ДЗЕТАК
Шчыра запрашаем на творчы майстар-клас па мылаварэнню, каб пазнаёміць дзяцей з дзіўным прыкладным мастацтвам 🤗 Гэта захапляльны занятак, вынікам якога з’явіцца зробленае сваімі рукамі фігурнае арыгінальнае мыла 🧼😌
🌟Дата: 7 кастрычніка 2023 (субота)
🌟Час:
1 група: 11.30 – 12.00
2 група: 12.30 – 13.00
‼️Майстар-клас для дзетак ад 7 гадоў. У кожнай групе будзе не больш за 10 чалавек
🗺 Дзе:Przejście Dialogu, Świdnicka 19, Wrocław
Рэгістрацыя: https://tally.so/r/mRM78Q
✅ Удзел бясплатны
Дзеткі даведаюцца пра вытокі мылаварэння, пазнаёмяцца з кампанентамі, з якіх вырабляецца натуральная касметыка, і зробяць сваё першае мыла, выбраўшы водары і дадаткі па жаданнях (дэкор) 🤩
🔎 Колькасць месцаў абмежаваная, таму ахвотных запрашаем на рэгістрацыю 💌 Запіс праз direct 📝
Будзем разам змешваць колеры, ствараць, фантазіяваць!
Абяцаем: будзе цікава і мыльна 🙂🛁
❤️Мерапрыемства адбываецца ў межах XI Фестываля Незалежнай Беларускай Культуры, 1-8 кастрычніка 2023 года
Майстар-клас па вырабе выцінанкі ✂️
Выцінанка – гэта наша нацыянальная традыцыя, а майстэрства стварэння выцінанак – гэта шлях да нашай культурнай спадчыны. Мы запрашаем вас і вашых дзетак на сапраўдную культурную вандроўку ў свет беларускай выцінанкі!
На нашым майстар-класе вы атрымаеце магчымасць паспрабаваць свае сілы ў творчасці і стварыць уласныя шэдэўры 🤩
🌟Дата: 7 кастрычніка 2023 (субота)
🌟Час: 10.00 – 10.45
‼️Майстар-клас для дзетак ад 5 гадоў. У кожнай групе будзе не больш за 15 чалавек
🗺 Дзе: Przejście Dialogu (Sala z Drzewem), Świdnicka 19, Wrocław
Рэгістрацыя: https://tally.so/r/woe4l5
✅ Удзел бесплатны
Сучасная беларуская выцінанка стала адным з распаўсюджаных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яна адрозніваецца разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, дызайнерскімі рашэннямі, але заўсёды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы.
Выцінанка – гэта неверагодна значны элемент беларускай культуры, і нашыя настаўнікі будуць рады падзяліцца сваімі ведамі і гісторыяй гэтага мастацтва 😌
🔎 Колькасць месцаў абмежаваная, таму ахвотных запрашаем на рэгістрацыю 💌 Запіс праз direct 📝
Сардэчна вас чакаем!
Усё будзе Беларусь ️🤍❤🤍
❤️Мерапрыемства адбываецца ў межах XI Фестываля Незалежнай Беларускай Культуры, 1-8 кастрычніка 2023 года
Майстар-клас па роспісу пернікаў 🎨
Ці ведаеце вы, што чараўніцтва пачынаецца з нашых уласных рук? Мы запрашаем вас і вашых дзяцей на сапраўдную прыгоду, дзе вы зможаце акунуцца ў свет творчасці і чараўніцтва. На нашым майстар-класе мы збіраемся ператварыць звычайныя пернікі ў сапраўдныя творы мастацтва 🤩
🌟Дата: 7 кастрычніка 2023 (субота)
🌟Час:
1 група: 10.00 – 10.30
2 група: 11.00 – 11.30
3 група: 12.00 – 12.30
‼️Майстар-клас для дзетак ад 5 гадоў. У кожнай групе будзе не больш за 10 чалавек
🗺 Дзе: Przejście Dialogu (Sala Debat), Świdnicka 19, Wrocław
Рэгістрацыя: https://tally.so/r/mZEpGA
✅ Удзел бесплатны
Падчас майстар-класу мы пазнаёмімся з нашымі маленькімі ўдзельнікамі, трохі распавядзем ім пра пернікі, успомнім пернікавыя казкі, упрыгожым і спакуем пернікі, якія можна будзе тут жа з’есці, а можна падарыць бацькам 🤗
🔎 Колькасць месцаў абмежаваная, таму ахвотных запрашаем на рэгістрацыю 💌 Запіс праз direct 📝
Давайце напоўнім гэты дзень радасцю і цудоўнымі пернікамі!
Далучайцеся, будзе смачна 😋
❤️Мерапрыемства адбываецца ў межах XI Фестываля Незалежнай Беларускай Культуры, 1-8 кастрычніка 2023 года
ВАКАЛЬНА-ТЭРАПЕЎТЫЧНЫ ВАРШТАТ
Аквалерыя – спявачка, выкладчыца па вакалу, кампазітарка і вакальны тэрапеўт
‼️ Майстар-клас для каго: дзяўчыны і жанчыны (можна з дзецьмі)
🌟Дата: 7 кастрычніка 2023 (субота)
🌟Час: 12:00 – 13:00
🗺 Дзе: Przejście Dialogu (Sala Kinowa), Świdnicka 19, Wrocław
Рэгістрацыя: https://tally.so/r/3j6OG1
✅ Удзел бесплатны
Што будзем рабіць:
Дыхальныя і артыкуляцыйныя практыкаванні
Расслабленне цела і рухі пад музыку
Пагучым, павібруем і распяемся
А напрыканцы вывучым і заспяваем народную песню
Аквалерыя будзе рада дапамагчы раскрыцца, разняволіцца, палюбіць свой голас і атрымаць пазітыўныя эмоцыі!
❤️Мерапрыемства адбываецца ў межах XI Фестываля Незалежнай Беларускай Культуры, 1-8 кастрычніка 2023 года
📣 Майстар Клас „Рэалізацыя ўласнай ідэі”
📚 Ці ёсць у Вас ідэя, якая, на першы погляд, можа здацца неверагоднай? Даведайцеся, як ператварыць яе ў план дзеянняў і рэалізаваць у жыццё на прыкладзе праектнага падыходу ў НДА.
Майстар клас правядуць:
• Ян Маркаў – кіраўнік грамадскай арганізацыі „Суполка Беларусаў Уроцлава” („Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności”).
• Магдалена Шаль – каардынатар праектаў фонду „Dajmy Szansę”.
🗓 Калі: 7 кастрычніка 2023 (субота)
⏰ Час: 13:00 – 15:00
🗺 Дзе: Przejście Dialogu
razemlepiej #разамлепей
СуполкаБеларусаў #DajmySzansę
✅ ‼️ Уваход БЯСПЛАТНЫ ‼️
📣 «РАЗАМ-ЛЕПЕЙ» – пляцоўка для прадстаўлення беларускіх ініцыятываў
📚Уроцлаў – мультыкультурны горад, дзе можна сустрэць вялікую беларускую дыаспару. За апошнія тры гады з’явілася шмат беларускіх ініцыятыў: беларускія танцы, якія штотыдзень адбываюцца ў цэнтры горада, аматары гор і падарожжаў аб’ядналіся ў межах праекту “Ідземы ў Горы”, а ў дзетак з’явілася магчымасць вучыцца на роднай мове на занятках беларускай школкі. І гэта толькі частка таго, што робяць беларусы ўва Уроцлаве. Пазнаеміцца з ініцыатывамі бліжэй можна на спатканню «РАЗАМ-ЛЕПЕЙ».
🗓 Калі: 7 кастрычніка 2023 (субота )
⏰ Час: 14:00 – 16:00
🗺 Дзе: Przejście Dialogu (Świdnicka 19, Wrocław)
razemlepiej #разамлепей #Mam25lat
✅ ‼️ Уваход БЯСПЛАТНЫ ‼️
МОВА НАНОВА з Кацярынай Ваданосавай
„Беларускі традыцыйны строй: ад пасталоў да наміткі”
Музыкант, тэлевядучая, гісторык, рэканструктарка традыцыйных і гістарычных строяў Кацярына Ваданосава распавядзе пра беларускі традыцыйны строй, яго адметнасці, лакальныя асаблівасці, працэс стварэння, а, самае галоўнае, пакажа сваю, уласнаруч зробленую, калекцыю народных строяў!
Вы даведаецеся, чым скіндачка адрозніваецца ад наміткі, што арнамент – гэта значна больш цікава і складана, чым „галубкі дзюбамі – значыць, каханне, а хвосцікамі – значыць, не”, а таксама пабачыце, што бывае з Кацярынай, калі яна чуе слова „вышыванка”, якога ў беларускай мове ніколі не існавала.
🗓 Калі: 7 кастрычніка 2023 (субота)
⏰ Час: 15:30
🗺 Дзе: Instytut Historii Uniwersytetu Wrocławskiego, ul. Szewska 36, sala 309 (IIIp.)
✅ ❗️❗️ Уваход вольны ‼️
📣 Спектаклі беларускіх аматарскіх тэатраў «ДОТЫК» і «У ВОБРАЗЕ»
🗓 Калі: 7 кастрычніка 2023 (cубота)
⏰ Час: 18:00
🗺 Дзе: Instytut Historii Uniwersytetu Wrocławskiego (ul. Szewska 36, sala 309 (IIIp.)
razemlepiej #разамлепей #Mam25lat
✅ ‼️ Уваход БЯСПЛАТНЫ ‼️
Перфарматыўнае чытанне «КРОК ПАСЛЯ» тэатральнай групы «У ВОБРАЗЕ»
📚 Гледачам адкрыецца гісторыя пра дзяўчынку Кацю з недалёкай будучыні. У гэтай уяўнай будучыні Беларусь — гэта прагрэсіўная краіна і важная частка яе гісторыі трансфармацыі непарыўна пераплятаецца з лёсам бацькоў галоўнай гераіні. Спектакль прадстаўляе гіпатэтычны шлях Беларусі праз рэвалюцыю, якая стала вынікам шырокіх сацыяльных і культурных змен у нашай краіне.
Аўтар: Марэк Авойскі-Воля
Рэжысёр: Эва Акерман

”Mniej”

8.10 DZIEŃ SZÓSTY

”Więcej”

Ала Савашэвiч „Калі не бачна цела, гэта не пазначае што не баліць” Ала Савашевіч
1989 , Беларусь. Мастачка, якая жыве і працуе ва Уроцлаве. Выпускніца Акадэміі Мастацтва імя Е. Геберта ва Уроцлаве. З 2021 г. дактарантка Акадэміі Мастацтва ў Кракаве. Другое месца на конкурсе ментарскай праграмы OP_YOUNG. Лаўрэатка ўзнагароды фундацыі Мастацтва польскага ING w 2021, Узнагароды Warto 2021 у катэгорыі Мастацтва візуальнае ва Уроцлаве. У 2021 гю атрымала стыпендыю Прэзідэнта Уроцлава. Яе працы былі прадэмантраваны на выставах у Беларусі і Польшчы, таксама у такіх краінах Украіна, Нямеччына, Чэхія, Грузія і Мексіка.
Выставы асабістыя:
2022 – „Je tady zeď, kterou nevidíme” – Чэхія
2022 – „Kiedy kanty kłują mocniej” – Польшча
2021 „Nie da się przewidzieć, co trzeba będzie pamiętać” – Польшча
Выбраныя калектыўныя выставы:
Wybrane wystawy zbiorowe:
2023 „Druga skóra” – wystawa zbiorowa, Centralne Muzeum Włókiennictwa, Łódź, PL
2023 „When Desire Becomes Home. Casa Filipka” – międzynarodowa wystawa zbiorowa, Her Clique, Mexico, MX
Zespół „Letapis” wraz z projektem „Białoruskie tradycyjne tańce we Wrocławiu” zaprasza Was na koncert białoruskiego śpiewu tradycyjnego i pokaz tańców ludowych.
Przygotowaliśmy dla Was pieśni z różnych regionów Białorusi oraz kilka tańców. Podczas naszego występu będziecie mogli zatańczyć z nami tak, jak dawniej tańczyli nasi przodkowie. Nie zabraknie również śpiewów.
Zespół „Letapis” ma już 2 lata! Od jesieni 2021 roku tworzą go zarówno amatorzy tradycji białoruskich, jak i zawodowi pieśniarze. W ciągu tych dwóch wspólnych lat zorganizowaliśmy świętowanie Kolęd, Kupały, przywoływaliśmy Wiosnę, uczestniczyliśmy w międzynarodowych spotkaniach śpiewaczych wspólnie z zespołami z różnych krajów.
Projekt „Białoruskie tradycyjne tańce we Wrocławiu” również od dwóch lat spotyka się w różnych miejscach na mapie naszego miasta – tańczą z nami nie tylko ludzi z Białorusi, a też z Polski, Ukrainy i innych krajów. Wspólnie tańczymy zarówno znane tańce białoruskie, jak i taneczne „skarby”, znalezione podczas ekspedycji etnograficznych.
🗓️ Kiedy: 8 października 2023 (niedziela)
⏰ Godziny: 18:30 – 19:30
🗺️ Gdzie: Stary Klasztor, ul. Jana Ewangelisty Purkyniego 1, Wrocław
✅ ❗️❗️ Bilet wspólny z koncertem Katsiaryny Wadanosawaj i Alexandry Konofalskiej „Kraj”,
Dzieci do lat 12 – wstęp wolny.
Bilet przy wejściu na koncert można będzie kupić tylko za gotówkę.❗️❗️
2 kawałek
🎶 Letapis:  Białoruskie Kulturalne Dziedzictwo we Wrocławiu 🎶
Dołącz do naszej muzycznej podróży po bogatych tradycjach i pieśniach Białorusi!
Zespół „Letapis” powstał we Wrocławiu jesienią 2021 roku. Członkowie naszego zespołu to utalentowani Białorusini z Wrocławia, którzy poświęcili swój czas zachowaniu i popularyzacji białoruskiego dziedzictwa kulturowego.
 🌟 Dlaczego „Letapis”?
Uczymy i prezentujemy tradycyjne pieśni białoruskie zebrane z różnych zakątków Białorusi.  Naszym celem jest stworzenie „kroniki” żywej kultury białoruskiej.
Śpiewamy pieśni ludowe – codzienne i świąteczne zgodnie z białoruską tradycją. Organizujemy i uczestniczymy w tradycyjnych białoruskich i ogólnosłowiańskich imprezach, których celem jest zachowanie białoruskiego dziedzictwa kulturowego.
 🎼 Co usłyszysz?
Podczas naszego występu zaprezentujemy różne tradycyjne pieśni białoruskie: zarówno liryczne i powolne, jak i wesołe i taneczne.
 🎤 Czym różnimy się od innych?
Jedną z cech wyróżniających naszą grupę wokalną jest nietypowy skład wokalny: mamy nie tylko głosy żeńskie, ale także męskie basy. To dodaje głębi i mocy naszym występom.
 🎵 Przyjdź, posłuchaj i zaśpiewaj z nami!
КАНЦЭРТ „КРАЙ” Кацярыны Ваданосавай і Аляксандры Канафальскай
Аўтарка і выканаўца сваіх песень, мультыінструменталістка, тэлевядучая, выкладчыца, а таксама стваральніца гістарычных і народных строяў Кацярына Ваданосава дасць канцэрт пад назвай „КРАЙ” з удзелам Аляксандры Канафальскай – SandArt-мастачкі, што ўваходзіць у дзясятку лепшых мастакоў па пяску ў свеце.
🗓 Калі: 8 кастрычніка 2023 г. (нядзеля)
⏰ Час: 20:00-22:00
🗺 Дзе: Stary Klasztor sala witrażowa, ul. Jana Ewangelisty Purkyniego 1, Wrocław
‼️ Квіткі ‼️
У канцэрце прымуць удзел:
Кацярына Ваданосава – вакал, духавыя
@vadanosava
Ганна Лепяшкевіч – цымбалы
@dulcimer_anna
Васіль Ярмоленка – гітара
@vasilyarmolenka
Стэфанія Ваданосава – скрыпка
@stefkakvetka
Аляксандра Канафальская – пескаграфія
@konofalskaya_alexandra
@konofalskaya_sandart
Прыходзьце, гэта будзе больш, чым проста канцэрт!
„Край, пра які твораць песні з далёкіх часоў,
Край, дзе, канешне, я буду шчаслівы з табой…
Раскажы пра яго, мне ўжо хутка на бой.
Раскажы мне пра край нашых песень і сноў.”

”Mniej”