XII Фестываль незалежнай беларускай культуры (16-20 кастрычніка 2024 года)

PL | BY

ПРАГРАМА

ПРЭС РЭЛІЗ

16.10 ДЗЕНЬ ПЕРШЫ

”Więcej”


🔸14:00 Экскурсія па выставе Музею Пана Тадэуша
📍 Muzeum Pana Tadeusza
Rynek 6
Muzeum Pana Tadeusza
Часам здаецца, што гісторыя🕰 зусім не датычыцца сённяшніх рэалій, што мы маем такі досвед першымі, а глядзець назад – пустая трата часу. Але мінулае можа апынуцца вельмі нам блізкім🔍.
Пасля няўдалага паўстання 1830–1831 гадоў супраць мясцовай тады расійскай улады Адам Міцкевіч быў вымушаны пакінуць радзіму🗺.
Вялікая туга па страчанай радзіме пабудзіла яго ўзяцца за твор, які будзе натхняць суайчыннікаў, якія страцілі надзею🕊, і захавае нацыянальную самасвядомасць🤍. У 1834 годзе, знаходзячыся ў эміграцыі, аўтар выдаў адну з самых вядомых сваіх паэм – „Пан Тадэвуш”.
🏫 На экскурсіі па Музеі „Пан Тадэвуш” Muzeum Pana Tadeusza Вы зможаце больш даведацца пра тое, як паўстала кніга і што адбывалася ў краі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст., а таксама пра тое, як рамантычная ідэя свабоды перанеслася ў польскую рэчаіснасць Другой сусветнай вайны і пасляваенныя часы.
🗓 Экскурсія будзе праходзіць двойчы: 16 і 17 кастрычніка, з 14:00 да 16:00.
📍Muzeum Pana Tadeusza. Rynek 6
🎫 Мерапрыемства бясплатнае.
‼️ Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс.
Гатовы даведацца больш пра твор?
Запісвайцеся!
Спектакль „niesamowita słowiańszczyzna”
Як жывуць эмігранты ў Польшы? Каця – руская, Таці – украінка, Генрых – беларус. Вакол – польскае грамадства.
Спектакль „niesamowita słowiańszczyzna” – гэта прыклад глубокай унутранай патрэбы выказаць-прашэптаць-пракрычаць-выплакаць-выразіць штосьці важнае пра сябе і нас, то бок славян.
Гэта разважанне пра тое, што зараз адбываецца паміж нашымі чатырма народамі.
Аўтары выкарыстоўваюць метад performance as research, а таксама дзеянні, блізкія да тэатру дакументальнага. Яны падрыхтавалі шэраг «дзіўных» сцэн, сітуацый, адкрыццяў, запісаў, песен і магчымасцяў пагутарыць з гледачамі.
Спектакль атрымаў галоўную ўзнагароду фестывалю Nurt Off 44 Аўтарскай песні Tukan Off: «За чысціню тэатральнай формы, за мужны падыход да тэмаў, якія прадстаўляюць кантрверсію, за здольнасць праводзіць дыалогі з гледачамі у справе будавання сувязей, а не падзелу».
🗓 16 кастрычніка 19:00
📍Teatr Polski, Scena na Świebodzkim
pl. Orląt Lwowskich 20A
🎫 Квіткі https://rebrand.ly/gl5fyvj
Шчыра запрашаем!

”Mniej”

17.10 ДЗЕНЬ ДРУГІ

”Więcej”

🔸14:00 Экскурсія па выставе Музею Пана Тадэуша
📍 Muzeum Pana Tadeusza
Rynek 6
Muzeum Pana Tadeusza
Часам здаецца, што гісторыя🕰 зусім не датычыцца сённяшніх рэалій, што мы маем такі досвед першымі, а глядзець назад – пустая трата часу. Але мінулае можа апынуцца вельмі нам блізкім🔍.
Пасля няўдалага паўстання 1830–1831 гадоў супраць мясцовай тады расійскай улады Адам Міцкевіч быў вымушаны пакінуць радзіму🗺.
Вялікая туга па страчанай радзіме пабудзіла яго ўзяцца за твор, які будзе натхняць суайчыннікаў, якія страцілі надзею🕊, і захавае нацыянальную самасвядомасць🤍. У 1834 годзе, знаходзячыся ў эміграцыі, аўтар выдаў адну з самых вядомых сваіх паэм – „Пан Тадэвуш”.
🏫 На экскурсіі па Музеі „Пан Тадэвуш” Muzeum Pana Tadeusza Вы зможаце больш даведацца пра тое, як паўстала кніга і што адбывалася ў краі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст., а таксама пра тое, як рамантычная ідэя свабоды перанеслася ў польскую рэчаіснасць Другой сусветнай вайны і пасляваенныя часы.
🗓 Экскурсія будзе праходзіць двойчы: 16 і 17 кастрычніка, з 14:00 да 16:00.
📍Muzeum Pana Tadeusza. Rynek 6
🎫 Мерапрыемства бясплатнае.
‼️ Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс.
Гатовы даведацца больш пра твор?
Запісвайцеся!

🍁 17:00
Адкрытая дыскусія „Пераадольванне стэрэатыпаў. Беларусы, палякі і літоўцы”
Przejście Dialogu
ul. Świdnicka 19
Падчас адкрытай дыскусіі “Пераадоленне стэрэатыпаў. Беларусы, палякі і літоўцы” ў Przejściu Dialogu будзе ўручана прэмія, заснаваная фестывалем, Nagroda Za Wsparcie i Rozwój Białoruskiej Kultury.
У мінулым годзе яе атрымаў Марэк Станелевіч. Гэтая важная для фестывалю ўзнагарода з’яўляецца сімвалам нашай падзякі палякам, якія актыўна падтрымліваюць і спрыяюць развіццю беларускай культуры і мастацтва, садзейнічаючы ўмацаванню культурных сувязяў і ўзаемаразумення паміж нашымі народамі.

19:00 Спектакль ” З@.КЛЯЦЦЕ”
Impart Centrum
ul. Piłsudskiego 19
Набыць квiткi
https://strefakultury.pl/…/xii-festiwal-niezaleznej…/
„Замова” – Спалучэнне аўтэнтычных тэкстаў і песень з сучаснай музычнай аранжыроўкай, што адкрывае гледачу магчымасць правесці своеасаблівы рэнесанс беларускага слова і музыкі.
Паглядзець, як бы з боку унутраных перажыванняў і адносінаў да ўжо знаёмага. Мэдытатыўны характар спектаклю ў гэтым моцна дапамагае.
Мастацкія прыёмы спектаклю накіраваныя на фокусіроўку глыбіні беларускіх тэкстаў, вяртанне народняй песні сэнсу і эмацыянальнасці. За гады савецкай і пост савецкай эпохі, праз каланіальную палітыку масквы – беларуская культура і народнай творчасць была мэтанакіравана спрошчаная, набыла характар местачковага фальклорнага адгалінавання рускай культуры.
„Замова” ў гэтым кантэксце накіраваная на выпраўленне гэтай акалічнасці, каб кожны глядач мог няспешна паглыбіцца ў сэнс і эмоцыю, якімі перапоўненыя тэксты і спевы Беларусі.
Асноўную ідэю „Замовы” можна сканцэнтраваць у адным слове – „паглыбленне”.
Для беларусаў – паглыбленне вас успаміны і настальгію. Для прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей – паглыбленне ў беларускі культурны кантэкст, насычаны своеасаблівай, старадаўняй тугой.
🔜XII Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
🍁 16-20 кастрычніка 2024
📍 Уроцлаў

#разамдалей

”Mniej”

18.10 ДЗЕНЬ ТРЭЦІ

”Więcej”

🍁18.10.2024 ПЯТНІЦА🍁
14:30 Экскурсія з гідам па беларускіх мясцінах Уроцлава
З іншымі нас яднаюць не толькі агульныя погляды і сумесныя падзеі, а яшчэ і месцы🤩.
⛲️ Уроцлаў – горад, дзе за сотні кіламетраў ад Беларусі можна знайсці куточкі, якія маюць беларускі след👣, даюць магчымасць убачыць гісторыю ды культуру па-новаму і натхняюць малавядомымі гісторыямі суайчыннікаў у Польшы🕴.
Шаноўнае спадарства, запрашаем на экскурсію па Беларускіх мясцінах слаўнага Уроцлава🎇.
Далучайцеся, каб пачуць захапляльныя гісторыі, убачыць культавыя мясціны і пазнаёміцца з гісторыямі выхадцаў з Беларусі✨️.
Даведайцеся, як беларусы ўнеслі свой уклад у гэты горад ад прафесійнага гісторыка са шматгадовым вопытам правядзення экскурсій і жыхара Уроцлава. Будзе цікава!
🗓 18 кастрычніка – на беларускай мове
🗓 19 кастрычніка – на польскай мове
🕝 14:30 – 16:30
📍pl. Nowy Targ, 1 каля ўваходу ва Urzęd Mejski
❗️ Запісвайце на экскурсіі ў Тэлеграм @Wital_Wro.
🚩Фестываль Беларускай Незалежнай Культуры
📆 16 – 20 кастрычніка 2024 г.
📌 Уроцлаў
#разамдалей
🍁18 кастрычніка 🍁
⏰ 17:00 Паказ фільма з „Выпадковы прэзідэнт” і дыскусія
📍Kino Popiół i Diament
Rynek 6
.
«Выпадковы прэзідэнт» — гэта неверагодная, але праўдзівая гісторыя Святланы Ціханоўскай, звычайнай хатняй гаспадыні з Беларусі, якая апынулася на міжнароднай палітычнай арэне, калі яе муж быў арыштаваны за тое, што кінуў выклік Аляксандру Лукашэнку ў барацьбе за прэзідэнцтва. Пакуль яе муж знаходзіўся за кратамі, Святлана смела вырашыла ўвайсці ў палітычную гонку і перамагла на агульных выбарах. Аднак яе дэмакратычная перамога была жорстка адбітая Лукашэнкам, які даўно ўстанавіў сваю аўтарытарную ўладу. Нягледзячы на пагрозы смерці з боку Лукашэнкі і КДБ, Святлана стала сімвалам надзеі на перамены ў сваёй краіне.
Дзякуючы ўнікальнаму доступу да лідаркі беларускай апазіцыі і яе каманды, а таксама на фоне дынамічных палітычных падзей, «Выпадковы прэзідэнт» паказвае незвычайны шлях Святланы — ад настаўніцы пачатковай школы да фактычнай кіраўніцы дзяржавы. Гэта фільм пра барацьбу за справядлівасць ва ўмовах дзяржаўнага тэрору і надзею народа на стварэнне дэмакратычнай будучыні з руінаў савецкага мінулага. «Выпадковы прэзідэнт» засяроджваецца на жанчыне, чыё жыццё кардынальна змянілася, калі яна пачала змагацца за будучыню сваёй краіны. Гісторыя Святланы Ціханоўскай дае гледачам па ўсім свеце унікальны погляд на барацьбу за дэмакратыю ў апошняй дыктатуры ў Еўропе.
Майк Лернер і Мартын Херынг каментуюць: «Сёння свет нарэшце ўсвядоміў тыранічную вайну Пуціна супраць дэмакратыі і свабоды. Гэты фільм пакажа, як Пуцін атрымліваў падтрымку і заахвочванне ад свайго суседняга саюзніка, ілжывага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у іх спробах знішчыць дэмакратыю як у Беларусі, так і ва Украіне. Неверагодная адвага Святланы Ціханоўскай і тысяч звычайных беларусаў, якія не пагаджаюцца з гэтай тыраніяй, з’яўляецца прыкладам сілы асобы ў барацьбе за праўду і справядлівасць для нас усіх».
.
🔜XII Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
🍁 16-20 кастрычніка 2024
📍 Уроцлаў

”Mniej”

19.10 ДЗЕНЬ ЧАЦВЁРТЫ

”Więcej”

19.10.2024 СУБОТА
11:00 Творчая прастора для дзяцей „Ствараем разам”
Przejście Dialogu
ul. Świdnicka 19

1. Запрашаем дзяцей на творчы майстар-клас па роспісу эка-торбаў 👜🎨
Хочаце стварыць сваю ўнікальную торбачку і даведацца больш пра беларускую культуру? Тады запрашаем на наш творчы майстар-клас 🥰Разам мы пагрузімся ў свет традыцыйных беларускіх узораў, навучымся асновам роспісу і створым сапраўдны твор мастацтва.
На майстар-класе:
· будзем распісваць эка-сумкі акрылавымі фарбамі;
· пагрузімся ў займальны свет беларускіх традыцый;
· адкрыем свае творчыя здольнасці;
· створым сваю непаўторную рэч, якую можна будзе выкарыстоўваць кожны дзень.
🕓Калі?
19.10
1 група: 11.00 – 12.00
2 група: 12.30 – 13.30
🏠Дзе?
Przejście Dialogu,
ul. Świdnicka 19
🍼Для каго?
для дзяцей ад 7 да 18 год
Удзел бясплатны, патрэбная папярэдняя рэгістрацыя ❣️
https://tally.so/r/3NJOxl
Далучайся, будзе весела 😊

2. Запрашаем на майстар-клас па стварэнні традыцыйных беларускіх „павукоў”
Хочаце акунуцца ў атмасферу беларускіх традыцый і стварыць унікальны элемент дэкору? На нашым майстар-класе вы даведаецеся, як зрабіць знакамітых беларускіх „павукоў” — сімвал гармоніі і дабрабыту, але з незвычайным сучасным падыходам. Замест традыцыйнай саломы мы будзем выкарыстоўваць трубачкі чорнага і чырвонага колеру, што надасць вырабам яркі і стыльны выгляд.
На майстар-класе:
· пазнаёмімся з гісторыяй і сімволікай „павукоў” у беларускай культуры;
· навучымся плесці іх з трубачак, ствараючы прыгожыя геаметрычныя фігуры;
· кожны зробіць свайго унікальнага «павука», які можна павесіць дома як талісман.
🕓Калі?
19.10, 11.00 – 12.00
🏠Дзе?
Przejście Dialogu,
ul. Świdnicka 19
🍼Для каго?
для дзяцей ад 6 год ці да 6 год з бацькамі
❣️Удзел бясплатны, патрэбная папярэдняя рэгістрацыя
https://tally.so/r/w8PEY5
Прыходзьце, будзе цікава і натхняльна!

3. Запрашаем на майстар-клас па стварэнні беларускіх лялек «падарожніц» з тканіны
Хочаш стварыць сваімі рукамі традыцыйную ляльку-абярэг, якая суправаджала беларусаў у дарозе, абараняла і прыносіла ўдачу? На нашым майстар-класе мы будзем рабіць ляльку „падарожніцу” — сімвал бяспечнай дарогі і падтрымкі ў любым падарожжы. Гэта не проста лялька, а асаблівы абярэг, які спрадвеку перадаваўся з пакалення ў пакаленне.
На майстар-класе:
· даведаемся пра гісторыю і значэнне лялькі „падарожніцы” ў беларускай культуры;
· авалодаем старажытным рамяством, якое захавалася праз стагоддзі
· навучыся рабіць ляльку з тканіны без выкарыстання іголкі;
· кожны ўдзельнік створыць сваю ўласную „падарожніцу”, якую можна ўзяць у дарогу ці падарыць блізкаму чалавеку.
🕓Калі?
19.10, 12.30 – 13.30
🏠Дзе?
Przejście Dialogu,
ul. Świdnicka 19
🍼Для каго?
для дзяцей ад 6 год ці да 6 год з бацькамі
❣️Удзел бясплатны, патрэбная папярэдняя рэгістрацыя
https://tally.so/r/wo7xNe

Далучайцеся да нашага майстар-класа і стварыце сваю асаблівую ляльку, якая стане верным спадарожнікам 😊
19.10 Суббота
14:30 Экскурсія з гідам па беларускіх мясцінах Уроцлава (на польскай мове)
Запіс у Telegram @Wital_Wro
Miejsce spotkania: plac Nowy Targ 1, przy wejściu
do Urzędu Miejskiego
З іншымі нас яднаюць не толькі агульныя погляды і сумесныя падзеі, а яшчэ і месцы🤩.
⛲️ Уроцлаў – горад, дзе за сотні кіламетраў ад Беларусі можна знайсці куточкі, якія маюць беларускі след👣, даюць магчымасць убачыць гісторыю ды культуру па-новаму і натхняюць малавядомымі гісторыямі суайчыннікаў у Польшы🕴.
Шаноўнае спадарства, запрашаем на экскурсію па Беларускіх мясцінах слаўнага Уроцлава🎇.
Далучайцеся, каб пачуць захапляльныя гісторыі, убачыць культавыя мясціны і пазнаёміцца з гісторыямі выхадцаў з Беларусі✨️.
Даведайцеся, як беларусы ўнеслі свой уклад у гэты горад ад прафесійнага гісторыка са шматгадовым вопытам правядзення экскурсій і жыхара Уроцлава. Будзе цікава!
🗓 18 кастрычніка – на беларускай мове
❗️🗓 19 кастрычніка – на польскай мове❗️
🕝 14:30 – 16:30
📍pl. Nowy Targ, 1 каля ўваходу ва Urzęd Mejski
❗️ Запісвайце на экскурсіі ў Тэлеграм @Wital_Wro .
🚩Фестываль Беларускай Незалежнай Культуры
📆 16 – 20 кастрычніка 2024 г.
📌 Уроцлаў
19.10 Субота
17:00 Мова Нанова.
Лекцыя Кацярыны Ваданосавай „Мода эпохі паўстання Кастуся Каліноўскага”
Instytut Historii Uniwersytetu Wrocławskiego
ul. Szewska 49

На лекцыі Кацярыны Ваданосавай у суботу мы ўзгадаем мужчын, якія выходзілі са шляхецкіх маёнткаў у нястачу, ноч і жах партызанскай вайны; якія бралі ў рукі косы для таго, каб сцінаць не кветкі і травы, а галовы ўзурпатараў ды тыранаў.
Мы ўзгадаем жанчын, якія шылі сабе кашулі, як у Гарыбальдзі, а камізэлькі, як у зуаваў з далёкай Афрыкі; якія ішлі ў турмы за нашэнне жалобных сукняў; якія замест перлаў і золата насілі на тонкіх запясцях жалезныя ланцугі – сімвалы кайданаў і спачування катаржнікам і шыбенікам.
🕓 19 кастрычніка, пачатак а 17:00
🧭 Instytut Historii Uniwersytetu Wrocławskiego I
nstytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego
ul. Szewska 49
Уваход вольны
🚩 Фестываль беларускай незалежнай культуры
🗓 16 – 20 кастрычніка 2024
📍Уроцлаў
19.10 Субота
19:00 Адкрыццё выставы графікі Юліі Грыцук „Не знікай”
Domek Miedziorytnika
ul. Świętego Mikołaja 1
Уваход вольны

”Mniej”

20.10 ДЗЕНЬ ПЯТЫ

”Więcej”

КНІЖНЫ КІРМАШ
КІРМАШ ПРАЦ БЕЛАРУСКІХ ТВОРЦАЎ
ПОСТАЦЬ
ВАКАЛЬНА-ТЭРАПЕЎТЫЧНЫ ВАРШТАТ
Аквалерыя – спявачка, выкладчыца па вакалу, кампазітарка і вакальны тэрапеўт
БЕЛАРУСКІЯ ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ТАНЦЫ
ПУГОВИЦЫ
ЛІТАРАТУРНАЯ СУСТРЭЧА
QUIZ
КАНЦЭРТ KRIWI BAND

”Mniej”