МАЙСТАР-КЛАСЫ

PL | BY

1. Папяровыя лялькі ў беларускіх народных касцюмах з Аленай Гапонік.

Дзеці пазнаёмяцца з рознымі элементамі беларускіх народных касцюмаў і іх назвамі. Удзельнікі занятку таксама даведаюцца, што для ўзораў арнаменту выкарыстоўваліся простыя фігуры і лініі, а кожны малюнак заўсёды вышываўся паводле пэўных, выпрацаваных стагоддзямі, правілаў:

1. Выбар і захаванне рытму

2. Інтэрвалы

3. Колькасць колераў

Таксама трэба дадаць, што кожны элемент беларускага арнаменту нешта сымбалізуе: існуюць, напрыклад, элементы – сімвалы хлеба, маткі, сонца, зямлі, дзіцяці, кахання і г.д.

Але мы праводзім не столькі лекцыю, колькі практычную майстэрню. Кожны ўдзельнік зможа стаць дызайнерам беларускага касцюму. І каненешне ж у кожнага будзе магчымасць стварыць уласную папяровую ляльку, апранутую ў беларускі народны касцюм.

 

2. Выцінанка з Аляксандра Канафальскай.

Выцінанка паходзіць ад слова „выцінаць”, што азначае „старанна выводзіць”, “займацца нечым карпатлівым, справай, якая патрабуе вялікай увагі і стараннасці”.  Гэта ажурны ўзор, выразаны з паперы і адзін з відаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 

Запрашаем на майстар-клас па беларускай выцінанцы ў рамках фэсту беларускай культуры ва Уроцлаве. Разам з Аляксандрай Канафальскай мы даведваемся пра асаблівасці беларускай выцінанкі, якую ў 2021 годзе плануецца ўнесці ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА і разам створым адно вялікае ўнікальнае палатно ў традыцыйных бела-чырвона-белых колерах.