ПРАГРАМА

PL | BY

 

Марачкін Аляксей Антонавіч (Алесь МАRА)

Нарадзіўся 30 сакавіка 1940 г. у в. Папоўшчына (цяпер Новая Слабада) Чэрыкаўскага раёна. Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт) (1962) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1966-1972). Вучыўся ў Івана Ахрэмчыка, Натана Воранава. Дыплом “Аўтазаводцы” (кіраўнік Н. Воранаў). Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1977 г. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2013 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1966 г.

Працуе пераважна ў станковым жывапісе ў жанрах партрэта, тэматычнай карціны, краявіду, рэчавіду. Асноўныя творы: серыя партрэтаў дзеячоў гісторыі і культуры Беларусі – “Цётка” (1976), “Мікола Гусоўскі” (1981), “Вераніка і Максім” (1981), “І кветкі, і хлеб – паэтам. Я. Купала і Я. Колас” (1982), “ Вінцук Дунін-Марцінкевіч” (1983), “Кірыла Тураўскі” (1987), “Сымон Будны” (1989), “Рагнеда і Ізяслаў” (1991), “Леў Сапега” (1994), “Зянон Пазьняк” (1996), “Анатоль Сыс” (2010). Рамантычная і сімвалічна-алегарычная трактоўка вобразаў характэрна для карцін “Гуканне вясны” (1976), “У калядную ноч. Заслаўе” (1982), “Цяжар” (1991), трыптыха “Анёлы маёй зімы” (1993), “Дровы-1” (2010), “Дровы-2” (2011), “Дом ветэрана” (2013). Чарнобыльская тэма адлюстравана ў палотнах “Палын” (1987), “Хадора” (1989), “Маці Божая ахвяраў Чарнобыля” (1990), “Палеская мадонна” (1991) ды інш. Карціны апошняга часу – сацыяльна-палітычнага гучання: “Сляза Міндоўга” (2008), “Сцяна” (2001), “Навала” (2013), “Павязаныя” (2015), “Рэйханутыя” (2015).

Творы захоўваюцца ў музейных і прыватных зборах Беларусі і замежных краін.

Педагагічнай дзейнасцю займаўся ў 1975–1996 гг. (выкладчык, з 1990 г. загадчык кафедры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў).

Аўтар кніг “Аўтаманаграфія” (Мінск, 2000), “Калодзеж у жыце” (Мінск, 2013), “Ад Магніта-Балабуя да Готланда” (Мінск, 2018).

Узнагароджаны медалём Францішка Скарыны (1992). Лаўрэат прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі” (2013).

У 1990–1998 і 2005–2011 гг. старшыня Рады творчай суполкі “Пагоня”.

Жыве ў Мінску.

 

Аляксандра Канафальская

 Ведущий художник-sandart в Республике Беларусь. Входит в 10ку лучших художников по песку Мира. Ведет активную концертную деятельность с 2009 года.

Автор многочисленных песчаных программ, шоу, перфомансов и видео-роликов. За плечами более 3000 выступлений.

Родилась в городе Жодино. Окончила Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка по специальности «Изобразительное искусство».

Волонтёр, помогает бездомным животным. Хозяйка 15ти спасённых собак.

Мама двух сыновей.

Из-за политического давления, оказываемого на неё и ее семью на родине, была вынуждена уехать в Польшу.

 

“Мастацтва на маршы” дакументальны фільм

Мастацтва заўсёды і ўсюды было важнай часткай вялікіх сацыяльна-палітычных пераменаў. Спраўна дыягназавала склаўшуюся сітуацыю і станавілася сапраўднай зброяй у барацьбе за прыбліжэнне жаданых зменаў. Мабілізавала людзей, дадавала смеласці, моцы і веры ў асэнсаванасць іх рызыкоўных пачынанняў. Падзеі “беларускага жніўня” сталі чарговым выбітным прыкладам гэтага. Рэакцыя беларусаў на фальсіфікацыю выбараў а таксама на брутальны разгон усялякіх спробаў супраціву нагадывала сапраўднае цунамі крэатыўнасці. Сотні плакатаў, лозунгаў, транспарантаў, песен, вершаў, малюнкаў, карыкатур і сатырычных твораў. Дакументальны фільм “Мастацтва на маршы” як раз і распавядзе пра такія арыгінальныя мастацкія творы пратэсту. Гледачы пачуюць  галасы вядомых беларускіх актораў, мастакоў і артыстаў. А таксама даведаюцца, што і як іх матывавала адказываць на бязлітасны гвалт рэжыма прыгожым мастацкім шэдэўрам.

 

Спатканне са стваральнікамі “Тэатра на фактах”

Тэатр на фактах гэта праэкт Інстытута імя Гратоўскага, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дакументальнага тэатру сярод уроцлаўскай публікі і маладых тэатральных дзеячоў. Ён складаецца з курсаў для драматургаў, рэжысёраў, актораў, музыкаў, даследчыкаў і сцэнографаў. Падчас вучобы яны даведываюцца аб новых інструментах апісання і прадстаўлення рэчаіснасці ў форме дакументальнага спектаклю. Па заканчэнню курсаў адбываюцца паказы арганізаваныя ўдзельнікамі спектакляў на аснове іх уласных сцэнарыяў і ідэй.

  Асновай дакументальнага тэатру з’яўляюцца гісторыі, успаміны і перажыванні асобаў, якія часта застаюцца па за межамі літаратурных твораў і не ўваходзяць у кола папулярных тэмаў. Метад verbatim альбо даслоўнае прадстаўленне сусвету на сцэне набыў шырокую папулярнасць у Расіі, Англіі, Германіі. У Польшчы, нядгледзечы на шматлікія намаганні пачынаючы з 90-х гадоў, гэты метад застаецца малавядомым. Галоўнай мэтай праэкта з’яўляецца ўкараннене дадзенай формы на польскай тэатральнай сцэне і наступнае развіццё разнастайных інструментаў, якія дае дакументальны тэатр.

Драматычныя падзеі ў Беларусі не маглі не звярнуць на сябе ўвагі дзеячоў праэкту. У межах Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры ў нас будзе магчымасць сустрэцца з рабочай групай, якая рыхтуе пастаноўку, дзе будуць задзейнічаны галасы сведкаў. Яны распавядуць гісторыю цяжкога пачатку фундаментальных дэмакратычных пераменаў у нашай краіне. У нефармальнай атмасферы дыскусіі і вольнага абмену думкамі, госці фестывалю змогуць даведацца пра спецыфіку працы над сабраным матэрыялам, а таксама задаць артыстам пытанні.

 

“Абражаная Беларусь” спектакль на экране Гарадскога Тэатру ў Глівіцах.

У гасцей фестывалю будзе унікальная магчымасць пабачыць на вялікім экране спектакль Абражаная Беларусь у пастаноўцы Гарадскога Тэатру з Глівіцаў. Па словах стваральнікаў пастановы: “Абражаная Беларусь нагадывае драматычную хроніку… Суб’ектыўную, эмацыйную, напісаную ў паспеху. Гэта раззлаваны рэпартаж аб падзеях, якія адбываліся нядаўна адразу за нашай усходняй мяжой. Мы станем насупраць аўтарытарнай улады з яе фальшывым псэўда-дэмакратычным тварам. З аднаго боку барыкадаў беспрынцыпны дыктатар, якія нішчыць правы і свабоду грамадзянаў, з другога – звычайныя людзі, якія ў адзіным парыве спрабуюць бараніць тое, што дае права называцца грамадзянінам. Гэты канфлікт мае старыя і глыбокія карані. Пачынаючы з трагічнай спрэчкі паміх Крэонтам і Антыгонай цягнецца бясконцая барацьба паміж уладай і народам. Праяўляецца яна не толькі ў подласці адных і гераізме другіх, гэтае змаганне адлюстроўваецца ва ўсіх жыццёвых сферах, у бесканечнай варажнечы і будаванню барыкадаў раздзяляючых сем’і, сяброў, суседзяў.

 Калі сочыш за падзеямі ў Беларусі, або чытаеш тэкст твора Андрэя Курэйчыка, можна пачуць крык аб дапамозе – “Не пакідайце нас адных!” Невыпадкова на шматлікіх транспарантах, якія з’яўляліся на беларускіх пратэстах бачна слова САЛІДАРНАСЦЬ. Сам Курэйчык піша: “Гледзячы па эмоцыях, гэта рэвалюцыя любові і салідарнасці”. Менавіта гэтыя эмоцыі ўзнялі хвалю народнага супраціву, менавіта яны дазволілі перамагчы страх. Людзі пабачылі, што яны не адны ў асаджанай крэпасці, што не ўсе навокал ворагі і што не ўсё так дрэнна. Народ пажадаў каардынальна іншага жыцця, радаснага і вясёлага.

Спектакль беларускага драматурга, які мы вам прадстаўляем, упершыню выходзіць на польскую сцэну. Гэта выраз нашай САЛІДАРНАСЦІ ў барацьбе з прыніжэннем беларускага народу. Калі ўлады зруйнавалі ўшчэнт надзею на зараджэнне дэмакратыі ў Беларусі, на вуліцы гарадоў выйшлі раз’юшаныя людзі. Дыктатар Аляксандр Лукашэнка, які кіруе нязменна ўжо 26 гадоў загадаў брутальна задавіць пратэсты. Катаванням падвергліся тысячы грамадзян. Нажаль, бязлітаснае кола рэпрэсіяў круціцца і далей”.

 

Папяровыя лялькі ў беларускіх народных касцюмах з Аленай Гапонік.

Дзеці пазнаёмяцца з рознымі элементамі беларускіх народных касцюмаў і іх назвамі. Удзельнікі занятку таксама даведаюцца, што для ўзораў арнаменту выкарыстоўваліся простыя фігуры і лініі, а кожны малюнак заўсёды вышываўся паводле пэўных, выпрацаваных стагоддзямі, правілаў:

  1. Выбар і захаванне рытм
  2. Інтэрвал
  3. Колькасць колераў

Таксама трэба дадаць, што кожны элемент беларускага арнаменту нешта сымбалізуе: існуюць, напрыклад, элементы – сімвалы хлеба, маткі, сонца, зямлі, дзіцяці, кахання і г.д.

Але мы праводзім не столькі лекцыю, колькі практычную майстэрню. Кожны ўдзельнік зможа стаць дызайнерам беларускага касцюму. І каненешне ж у кожнага будзе магчымасць стварыць уласную папяровую ляльку, апранутую ў беларускі народны касцюм.

Рэгістрацыя абавязкавая: https://forms.gle/N4oEk2L5eAJeyVsG8

 

Выцінанка

Выцінанка паходзіць ад слова „выцінаць”, што азначае „старанна выводзіць”, “займацца нечым карпатлівым, справай, якая патрабуе вялікай увагі і стараннасці”.  Гэта ажурны ўзор, выразаны з паперы і адзін з відаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Запрашаем на майстар-клас па беларускай выцінанцы ў рамках фэсту беларускай культуры ва Уроцлаве. Разам з Аляксандрай Канафальскай мы даведваемся пра асаблівасці беларускай выцінанкі, якую ў 2021 годзе плануецца ўнесці ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА і разам створым адно вялікае ўнікальнае палатно ў традыцыйных бела-чырвона-белых колерах.

Рэгістрацыя абавязкавая: https://forms.gle/N4oEk2L5eAJeyVsG8

 

 Беларускае тэатральнае чытанне падрыхтаванае дыяспарай горада Уроцлава

Спецыяльна для фестывалю груба любіцеляў тэатру з дыяспары горада Уроцлава, пад прафесійнай рэжысёрскай апекай, прыгатавала чытанне п’есы Улады Альхоўскай Trickster klub. Гэта містычная камедыя ў двух актах, у якой апавядаецца гісторыя псіхолага, у якога … усяліўся дух Trickstera, архітыпа жартаўніка, які ахвотна бурыць усталяваны парадак і перамешвае ўсім планы і думкі ў галовах. Чым усё скончыцца і як гэта паўплывае на пацыентаў галоўнага героя, якія з’яўляюцца членамі вышэйзгаданага клубу, вы зможаце даведацца падчас фестывалю. Мы хочам паказаць, што займацца мастацтвам для ўласнага развіцця і задавальнення можа кожны, не звяртаючы ўвагі на ўзрост, пол або прафесію.

 

“Галасы свабоды” музычна-паэтычная вечарына

Для арганізатараў фестывалю найважнейшым было даць магчымасць прыняць у ім удзел усім жадаючым. Мы хацелі, каб як найбольш асобаў адчула сябе сааўтарамі, а не толькі гледачамі. Адсюль зарадзілася ідэя арганізацыі музычна-паэтычнай вечарыны Галасы свабоды, якую падрыхтавала група аматараў беларускай паэзіі. Запрашаем усіх, хто верыць у прыгажосць і моц слова. Падчас спаткання вы пачуеце творы розных аўтараў, але усе яны ў сваіх творах вялікую вагу надаюць такім вартасцям, як свабода, справядлівасць, права на вырашэнне ўласнага лёсу, клопат аб кожным чалавеку добрай волі. Творы будуць выконвацца ўжывую з суправаджэннем запісаў, кліпаў і відэашэрагу, што звяжа ўсё ў адзіны мастацкі рад.

 

„Возера радасці” – кароткаметражны фільм Аляксея Палуяна.

Стужка створана па аднайменным творы Віктара Марціновіча, які стаў бэстсэлерам у 2018 годзе ў Беларусі.  Сусветная прэм’ера карціны адбылася на міжнародным кінафестывалі ў Клермон-Феране ў лютым 2019 года.

Фільм „Возера радасці” – экранізацыя часткі кнігі Віктара Марціновіча, распавядае пра дзевяцігадовую Ясю, жыццё якой кардынальна змянілася пасля смерці маці.  Яся пачынае будаваць новае жыццё пасля таго, як бацька адвозіць Ясю у інтэрнат.

 

Дыскусія “Зіма ваша – Вясна наша”

Вельмі важнай падзеяй фестывалю стане сустрэча-дыскусія “Зіма ваша – вясна наша”. Мы бы хацелі падзяліцца сваімі ўражаннямі, думкамі, перакананнямі, усім што датычыцца сітуацыі адносна існавання беларускай дыяспары ва Уроцлаве з як мага большай колькасцю людзей.

Паспрабуем разгледзець важныя фундаментальныя пытанні: Хто мы такія? Як тут апынуліся? Як можам паўплываць на сітуацыю ў Беларусі? Як арганізаваць дапамогу землякам вымушаным уцякаць з Радзімы? Як нам арганізавацца і дзейнічаць разам не зважаючы на розніцу ў поглядах на некаторыя пытанні?

Галоўнымі гасцямі спаткання стануць ветэран апазіцыйнага руху і кіраўнік фундацыі “За нашу і вашу свабоду” Мікалай Іваноў, лідар і арганізатар вулічных акцыяў салідарнасці ва Уроцлаве Франак Аслаўскі, заснавальнікі Беларускага Саюза Салідарнасці Артур Квяцінскі і Ян Маркаў, а таксама заснавальніца Беларускага Дому ва Уроцлаве Іна Шульга. Сардэчна запрашаем усіх жадаючых падзяліцца сваімі думкамі і задаць хвалюючыя пытанні.

 

Независимый театральный проект ГЭТАМЫ

Веселая и грустная история

РЕЖИССЕР: СТАС ЖИРКОВ  (УКРАИНА)

АВТОР: АНДРЕЙ ГОРВАТ (ПО КНИГЕ «РАДЗІВА «ПРУДОК»)

АКТЕРЫ: АНДРЕЙ НОВИК, ДАРЬЯ НОВИК, ДМИТРИЙ ДАВИДОВИЧ, НИКОЛАЙ СТОНЬКА, ВАСИЛИЙ БОЙДАК, АНТОН ЖУКОВ, ИЛЬЯ ЯСИНСКИЙ

ПРОДЮСЕР: МАРИНА ДАШУК

ГЭТАМЫ, а не хтосьці іншы

ГЭТАМЫ, а не хтосьці іншы

ГЭТАМЫ, а не хтосьці іншы

ГЭТАМЫ….

“Радзіва “Прудок” Адруся Горвата – это книга о самом авторе, который когда-то работал в Минске, но, разочаровавшись в столичной жизни, переехал в полесскую деревню (которая так и называется – Прудок), чтобы восстановить дом своего деда, вернуться к своим корням. Изначально Андрусь выкладывал свои впечатления от радостей жизни в деревне на личной странице в Facebook. Каждый пост веял полесским колоритом, а точно списанные с настоящих полешуков образы становились для нас соседями или друзьями. Люди, которых мы встречали когда-то или встречаем сегодня – теми, кто среди нас. Нами самими.

Именно эти записи затем и составили книгу “Радзіва “Прудок”.

Работа над спектаклем была начата на мастер-классе в рамках Международной театральной академии в Мюнхене, организованной союзом молодежи в Германии JunOst e.V.