X Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве

PL | BY

 

ПРАГРАМА

ФОТАГРАФІІ І АПІСАННЕ ФЕСТЫВАЛЬНЫХ ПАДЗЕЙ:

Выстава „Уроцлаў для Беларусі”

18 чэрвеня 2021 года, першы дзень (пятніца)

19 чэрвеня 2021 года, другі дзень (субота)

20 чэрвеня 2021 года, трэці дзень (нядзеля)

ПРЭС-РЭЛІЗ

МАЙСТАР-КЛАСЫ

18-20 чэрвеня 2021 г. запрашаем вас у Dolnośląski Centrum Filmowy на свята беларускай культуры і мастацтва, падчас якога мы нагадаем жыхарам горада, колькі нас аб’ядноўвае і як мала падзяляе нас у рэальнасці.

Мы апынуліся ва Ўроцлаве па розных прычынах. Некаторыя жывуць тут гадамі, іншыя, пад ціскам пераследу ў сваёй краіне знайшлі прытулак і шанец на лепшую будучыню ў сталіцы Ніжняй Сілезіі ўсяго некалькі месяцаў таму. У любым выпадку, беларуская дыяспара павялічваецца з кожным днём. З абурэннем назіраючы за тым, што адбываецца на нашай радзіме, мы праходзім цяжкае, але вельмі важнае выпрабаванне адзінства, салідарнасці і настойлівасці. У гэтай сітуацыі правядзенне Фестывалю незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве падалося чымсьці цалкам натуральным і відавочным. Нам трэба гэтае маленькае свята, падчас якога мы будзем дзяліцца ўласнай культурай і мастацтвам, нагадваючы жыхарам горада, наколькі нас аб’ядноўвае і як мала нас раздзяляе на самай справе.

Гэта дзясятае, гэта значыць юбілейнае выданне фестывалю. Мы паспрабавалі падрыхтаваць для вас цікавую і разнастайную праграму. Вы ўбачыце, сярод іншага акварэлі беларускага жывапісца і графіка Аляксея Марачкіна, якія падаруе гасцям унучка мастака, якая некалькі гадоў жыве ва Ўроцлаве. Вы паглядзіце ўзнагароджаны кароткаметражны фільм „Возера радасці Алаксія Полуяна”. Тэатральная секцыя будзе запоўнена паказам на вялікім экране спектаклю „Беларусь, пакрыўджаная» муніцыпальным тэатрам у Глівіцах, теаралізаванай хронікай падзей беларускага жніўня рэжысёра Андрэя Курэйчыка і незалежным праектам „ГэтаMy” рэжысёра Стаса Жыркава паводле рамана «Радыё Прудок» Андрэя Горвата.

Для нас было вельмі важна забяспечыць, каб як мага болей гледачоў ўдзельнічала ў фестывальных падзеях. Адсюль і ідэя майстэрні для дзяцей і іх бацькоў, сумеснага паэтычна-музычнага вечара пад назвай „Галасы свабоды”, а таксама тэатральнага чытання беларускага мастацтва. Акрамя таго, нядрэнна будзе напісаць паштоўку аднаму са шматлікіх палітвязняў у Беларусі на дадзены момант, задаць сваё пытанне стваральнікам праекта „Тэатр на фактах”, якія падчас працы над дакументальным спектаклем пра Беларусь, сабраў дзясяткі унікальных гісторый. Нарэшце – бярыце слова ў дыскусійнай палітычнай панэлі „Ваша зіма – наша вясна”. Унікальнай асновай для ўсяго стануць сандаграфічныя шоу Аляксандры Канафальскай, адной з лепшых мастакоў у гэтай галіне.

Запрашаем Вас на ўсе мерапрыемствы ў Ніжнясілезскі кінацэнтр. Мовы фестывалю – беларуская, польская і руская. Уваход бясплатны. Браніраванне месцаў для майстэрняў абавязковае.

Сустрэнем беларускую культуру ў Горадзе сустрэч. Чакаем вас!

Organizatorzy: Fundacja „Za Wolność Waszą i Naszą”, Dolnośląski Centrum Filmowy.

Współorganizatorzy: Centrum Historii Zajezdnia, Ośrodek Kultury i Sztuki we Wrocławiu.

Partnerzy: Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności, Fundacja Pomoc i Integracja, Fundacja Białoruski Dom we Wrocławiu.

Patrona medialny: Radio Wrocław, wroclaw.pl

Projekt dofinansowany przez Gminę Wrocław, www.wroclaw.pl oraz z Budżetu Województwa Dolnośląskiego”.

 

fundacja@zawolnosc.eu

X Festiwal Niezależnej Kultury Białoruskiej we Wrocławiu